“Белорусская лыжня-2018”

зіцячыя і дарослыя каманды выйшлі на старт, каб пазмагацца за права называцца самай моцнай камандай, атрымаць зарад бадзёрасці і здароўя.

IMG_9812.JPG

Прадстаўнікі 12 школ раёна, а таксама цэнтральнай раённай бальніцы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, лясгаса, аддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, Белдзяржстраха, раёна электрычных сетак, аддзела адукацыі, спорту і турызму, вайсковай часці 7434, а таксама аматары лыжных гонак, якія выступалі ў асабістым заліку, спаборнічалі ў розных узроставых катэгорыях і на розных дыстанцыях.

IMG_9837.JPG

– Ад імя раённага выканаўчага камітэта рады прывітаць усіх вас на гэтым спартыўным свяце. Менавіта такія масавыя мерапрыемствы дазваляюць вырашаць важныя сацыяльныя задачы, фарміраваць здаровы лад жыцця, рацыянальную арганізацыю вольнага часу, выхоўваць моладзь. Адны з вас прыйшлі сюды, каб выпрабаваць сябе, другія – хочуць акунуцца ў заняткі фізкультурай і спортам, а трэція – апынуліся сярод аднадумцаў. Жадаю ўсім – здароўя, настрою, бадзерасці і імкнення да перамогі, – адкрываючы астравецкую лыжню, адзначыў старшыня райвыканкама Ігар Яраслававіч Шалудзін.

IMG_9719.JPG

Стадыён і лесапаркавая зона Астраўца не некалькі гадзін ператварыліся ў месца спартыўных дасягненняў, дзе аматары лыжных гонак дэманстравалі спрыт і хуткасць на дыстанцыі, радасць ад перамогі і ад падтрымкі сваіх сапернікаў.

IMG_9823.JPG

IMG_9856.JPGIMG_9703.JPGIMG_9704.JPGIMG_9707.JPGIMG_9739.JPGIMG_9743.JPGIMG_9770.JPG

IMG_9783.JPG

IMG_9799.JPG

Больш падрабязней пра “Беларускую лыжню”, якая прайшла ў Астраўцы, чытайце ў адным з нумароў “Астравецкай праўды” і на нашым сайце.

 

Текст: Елена Ярошевич
Фото: Елена Ярошевич
Информация взята с http://www.ostrovets.by/
Категория: Что нового?