Фестываль сярэднявечнай культуры «Гальшанскі замак»

Фестываль сярэднявечнай культуры «Гальшанскі замак» пройдзе ў аграгарадку Гальшаны Ашмянскага раёна ля сцен былога замка Сапегаў 26 мая 2018 года.


У праграме:

· рыцарскія і конныя турніры, спаборніцтвы лучнікаў;

· майстар-клас па сярэднявечных танцах (тэатр гістарычнага танца «SOLEIL» і дуэт «ДЗІВАБОР» г. Мінск);

· паказальныя выступленні клуба гістарычнай рэканструкцыі«ШОТЛАНДСКАЯ ПЕХОТА» і групы сабельнага фехтавання «REBELIA»;

· тэатралізаванае коннае шоў«Бітва на сініх водах» (конна-гістарычны клуб «ЗАЛАТАЯ ШПОРА» і ваенна-гістарычны клуб«СЕКЕРЖ» г. Мінск);

· спектакль «DanzaMacabra ці Гісторыя пра тое, як аднойчы Смерць вырашыла ўзяць адпачынак» вулічнага тэатра «ВІР» (г.Мінск);

· майстар-клас па хадзьбе на хадулях (вулічны тэатр «ВІР» г. Мінск).

Таксама, для гасцей фестывалю будзе арганізавана праца горада майстроў, а для дзяцей будуць працаваць атракцыёны.

У фестывалі прымуць удзел беларускія гурты «IRDORATH»,«PAWA», «VURAJ».

Заключнай часкай фестывалю стане вогненнае шоў вулічнага тэатра «ВІР» (г. Мінск) і феерверк.

Спасылка ў інтэрнэце: https://vk.com/event139718260

Месца правядзення: Гальшанскі замак, аграгарадок Гальшаны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці
Пачатак: 26 мая 2018 года а 12:00.

Увага! У дзень фестывалю для арганізаваных турыстычных груп доступ да руін замка будзе дазволены з умовай набыцця квітка на мерапрыемства.

Інфармацыю для турыстычных агенстваў можна атрымаць па тэл.: 8(01593)45368,45468, 80293877593.

Наш E-mail:Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. .

Категория: Что нового?

Поиск

RSS новости tut.by

Посетители:

Сейчас 5 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте