3 лютага на базе САК «Імпульс» распачнецца чэмпіянат Астравецкага раёна па міні-футболе.
Паўдзельнічаць могуць працоўныя калектывы, а таксама аматарскія зборныя. Гульні будуць праходзіць кожны тыдзень у сераду і чацвер, пачатак у 19.00.
5 лютага ў САК «Імпульс» адбудзецца ўрачыстае адкрыццё аддзялення гандбола.
У 15.00 пачнецца паказальная гульня, а ў перапынку гледачоў чакае забаўляльная праграма.
6 лютага на стадыёне пройдуць раённыя зімнія спаборніцтвы па лыжных гонках «Беларуская лыжня – 2021».
Пазмагацца за перамогу на трасе запрашаюцца мужчыны і жанчыны.
Больш падрабязна пра спартыўныя мерапрыемствы можна даведацца ў Астравецкім ФСК па тэлефоне 79-9-32.