Якія спаборніцтвы стартуюць у лютым

Да ўвагі аматараў спорту: у бліжэйшы час у Астраўцы пройдуць масавыя спаборніцтвы

2.jpg


3 лютага на базе САК «Імпульс» распачнецца чэмпіянат Астравецкага раёна па міні-футболе. 

Паўдзельнічаць могуць пра­цоўныя калектывы, а таксама аматарскія зборныя. Гульні будуць праходзіць кожны тыдзень у сераду і чацвер, пачатак у 19.00.

5 лютага ў САК «Імпульс» адбудзецца ўрачыстае адкрыццё аддзялення гандбола. 

У 15.00 пачнецца паказальная гульня, а ў перапынку гледачоў чакае забаўляльная праграма. 

6 лютага на стадыёне пройдуць раённыя зімнія спаборніцтвы па лыжных гонках «Беларуская лыжня – 2021». 

Пазмагацца за перамогу на трасе запрашаюцца мужчыны і жанчыны.


Больш падрабязна пра спартыў­ныя мерапрыемствы можна даведацца ў Астравецкім ФСК па тэлефоне 79-9-32.

Категория: Что нового?

Поиск

RSS новости tut.by

Посетители:

Сейчас 7 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте