Лёгкаатлетам Астравеччыны скарыўся рэспубліканскі п’едэстал

Ураджэнцы Астравеччыны Максім Андралойць, Аляксандр Ляховіч, Марыёла Букель і Анастасія Рароўская прадэманстравалі цудоўныя вынікі на рэспубліканскіх спаборніцтвах і папоўнілі калекцыю медалёў.

 

Чэмпіянат і першынства Беларусі па шматбор’і

 

Цудоўная навіна прыляцела з Гомеля, дзе хуткасць, моц і вытрымку паказвалі аматары сямібор’я. Сярод мужчын не было роўных Максіму Андралойцю. Скачкі ў даўжыню і вышыню, штурханне ядра, бег на 60 і 1 000 метраў, скачок з шастом і бег 60 метраў з бар’ерамі – з усімі гэтымі выпрабаваннямі хлопец справіўся проста бліскуча. У выніку ён не пакінуў шансаў іншым лёгкаатлетам – і заваяваў тытул чэмпіёна.

 

1.jpg

 

Максім Андралойць

 


 

Першынства Беларусі па доўгіх кідках

 

Цудоўны вынік сярод юніёрак на спаборніцтве ў рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі прадэманстравала Марыёла Букель. Дзяўчына кінула молат на адлегласць 61, 06 метра -- і заваявала залаты медаль.

 

2.jpg

 

Марыёла Букель

 


 

Чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні

 

Рэспубліканскія спаборніцтвы праходзілі ў спартыўным комплексе ў Магілёве. У спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі 10 000 и 5 000 метраў не было роўных Аляксандру Ляховічу. Ён пераадолеў адлегласці за 40:27.86 і 19:29.95 адпаведна, у чарговы раз пацвердзіўшы тытул лепшага ў гэтым відзе спорту.

 

3.jpg

 

Аляксандр Ляховіч

 

 

 

Сярод жанчын у лік прызёраў трапіла Анастасія Рароўская – у спартыўнай хадзьбе на такіх жа дыстанцыях яна заваявала серабро.

 

4.jpg

 

Анастасія Рароўская

 

Ганарымся землякамі!

 


 

 

 

Текст: Марина Мацкевич
Категория: Что нового?

Поиск

RSS новости tut.by

Посетители:

Сейчас один гость и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте