Хто аказаўся лепшым – «Маланка» ці «Страла»

Яны стралой перасякалі адлегласці і маланкай спраўляліся з выпрабаваннямі, дэманструючы сапраўдную мужнасць, сілу волі і задавальненне – у САК «Імпульс» прайшлі спаборніцтвы да Дня абаронцаў Айчыны сярод людзей з інваліднасцю.

Удзельнікаў спартыўнага мерапрыемства прывітаў, пажадаўшы лёгкіх стартаў, намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко. А настаўнікі дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Канчанін і Уладзіслаў Сапега натхнілі на перамогу прыгожымі музычнымі нумарамі.

1.jpg

2.jpg

3.jpg

 

Дарэчы, правядзенне спаборніцтваў для наведвальнікаў аддзела дзённага знаходжання для маладых людзей з інваліднасцю Астравецкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва стала добрай традыцыяй. Кожны раз яны з радасцю і няўрымслівым азартам, якому могуць пазайздросціць вядомыя спартсмены, бегаюць навыперадкі, спаборнічаюць у трапнасці, спраўляюцца з перашкодамі і шчыра радуюцца сваім дасягненням.

Так было і на гэты раз: у прыемным прадчуванні цікавай барацьбы каманды «Страла» і «Маланка» выйшлі на старт. Іх спадзяванні апраўдаліся, бо кожнае з выпрабаванняў выклікала шквал пазітыўных эмоцый і імкненне быць першым. Удзельнікі прадэманстравалі хуткасць у бегу з эстафетнай палачкай, тэніснай ракеткай і фітболамі, трапнасць у дартсе, спрыт у пераадольванні перашкод з абручамі, камандны дух падчас «Пераправы», адчулі сябе футбалістамі, забіваючы мяч у вароты, і спартсменамі рознага профілю ў заключнай эстафеце. Тут не было месца зайздрасці і расчараванню, бо прадстаўнікі абедзвюх каманд аднолькава перажывалі за няўдачы свае і сапернікаў, радаваліся поспеху і атрымлівалі асалоду ад спаборніцтваў.

4.jpg

6.jpg

5.jpg

 

Не было тут і пераможаных, хіба што «Страла» аказалася крыху хутчэйшай за «Маланку». Аднак усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы і падарункі ад арганізатараў, якія ўручыла дырэктар ТЦСАН Святлана Куцько.

8.jpg

7.jpg


Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич
Категория: Что нового?

Поиск

RSS новости tut.by

Посетители:

Сейчас 5 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте