Футбалісты Астравеччыны сталі бронзавымі прызёрамі на “Залатым коласе”

Каманда Астравецкага раёна заняла 3-е месца на абласных спаборніцтвах па футболе сярод сельскіх жыхароў “Залаты колас”

Па выніках занальных спаборніцтваў права змагацца за званне пераможцы атрымалі 4 каманды – Карэлічскага, Шчучынскага, Іўеўскага і Астравецкага раёнаў.

Спачатку нашым ігракам не вельмі шанцавала: у паўфінале яны саступілі шчучынцам 0:3. Аднак у матчы за “бронзу”, дзе сапернікамі на полі аказаліся крыўдзіцелі астраўчан па занальным этапе спаборніцтваў – каманда Іўескага раёна, нашы землякі прадэманстравалі цудоўную прагу да перамогі і ўзялі ў праціўнікаў рэванш з лікам 1:0. Лёсавырашальны гол забіў Дзяніс Масейка.

Віншуем каманду з годным выступленнем.

1.jpg

Текст: Марина Мацкевич
Категория: Что нового?

Поиск

RSS новости tut.by

Посетители:

Сейчас 9 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте