Астравецкі ФСК у ліку лепшых у рэспубліцы

Чарговая добрая навіна ў галіне спорту: Астравецкі фізкультурна-спартыўны клуб заняў 3-е месца ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы за 2020 год.

Гэтую годную адзнаку дзейнасці астраўчане атрымалі ў групе сярод фізкультурна-аздараўленчых цэнтраў, цэнтраў фізкультурна-аздараўленчай работы і фізкультурна-спартыўных клубаў. Пры падвядзенні вынікаў ацэньваліся такія крытэрыі, як колькасць людзей, якія займаюцца фізічнай культурай і спортам, забяспечанасць фізкультурнымі кадрамі і фізкультурна-спартыўнымі збудаваннямі.

Астравецкі ФСК увайшоў у лік лепшых, за што атрымае грашовую прэмію.

Віншуем!

Текст: Марина Мацкевич
Категория: Что нового?

Поиск

RSS новости tut.by

Посетители:

Сейчас 11 гостей и ни одного зарегистрированного пользователя на сайте